Віктар Кіслы другі год запар — самы паспяховы і ўплывовы бізнэсмен Беларусі
топ-20 найлепшых бізнэсоўцаў за 2017 год
200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі — гэта праект інтэрнэт-партала «Ежедневнік», які выданне рыхтуе і публікуе з 2007 года.
20.03.2017 / 15:07
Праект найперш мае асветніцкую мэту. З аднаго боку, ён спрыяе пазнавальнасці персоны, павышэнню лаяльнасці насельніцтва да прыватнага бізнэсу ў цэлым, з другога — служыць крыніцай інфармацыі для патэнцыяльных партнёраў і інвестараў, якія збіраюцца рэалізоўваць праекты ў Беларусі.
Траплянне і размеркаванне ў топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі вызначаецца двума крытэрамі:
1. Паспяховасць — гэта фактычная доля канкрэтнай асобы ў кошце бізнэсу, які належыць яму. Валоданне і доля выяўляецца на падставе дадзеных Мінюста РБ (Адзіны рэестр юрыдычных асоб і ІП), органаў рэгістрацыі іншых краін, дзе таксама вядзе бізнэс прадпрымальнік, а таксама на падставе іншых адкрытых крыніц і інсайдарскай інфармацыі.
2. Уплывовасць — дадатковы крытэр, прыведзены намі з-за спецыфічных умоў вядзення бізнэсу ў Беларусі і немагчымасці на дадзены момант апублікаваць грашовыя паказчыкі.
У яго аснове ляжыць паняцце ўстойлівасці бізнэсу ў эканамічных умовах, якія развіліся за 25 гадоў у беларускай эканоміцы. Перш за ўсё, гэта ацэнка ўзроўню камунікацыі таго ці іншага ўладальніка бізнэсу з дзяржрэгулятарамі, а таксама яго роля (уплыў) у галіне і эканоміцы ў цэлым. Група экспертаў (не менш за 10 чалавек), якая мае непасрэднае дачыненне да аднаго з рынкаў, чые фігуранты прадстаўленыя ў топ-200 (IT, фінансы, дрэваапрацоўка, машынабудаванне, харчовая прамысловасць і г.д.), па бальнай сістэме вызначае ступень ўплывовасці той ці іншай асобы ў зададзены перыяд часу.
1. Віктар Кіслы 40 гадоў (1976) Нікасія (Кіпр) Генеральны дырэктар Wargaming Group Ltd., намеснік дырэктара па развіцці СТАА Гейм Стрым Інтарэсы: IT, фінансы, нерухомасць, інвестыцыі | |
2. Павел Тапузідзіс 60 гадоў (1956) Мінск Старшыня праўлення ТАА Тытунь-Інвест Інтарэсы: тытунь, рэтэйл, нерухомасць, адпачынак і забавы | |
3. Аляксандр Машэнскі 46 гадоў (1970) Брэст Генеральны дырэктар СП ТАА Санта Імпэкс Брэст, член назіральнай рады ААТ Банк развіцця Рэспублікі Беларусь Інтарэсы: прадукты харчавання, рэтэйл, адпачынак і забавы, нерухомасць | |
4. Уладзімір Пефціеў 59 гадоў (1957) Мінск Экс-старшыня агульнага сходу акцыянераў ЗАТ Белтэхэкспарт, экс-саўладальнік ЗАТ Кіруючая кампанія холдынгу Белтэх Холдынг Інтарэсы: інвестыцыі | |
5. Аляксандр Луцэнка 54 гады (1962) Люксембург, Светлы (Расія) Старшыня рады дырэктараў Sodrugestvo Group S.A. Інтарэсы: сельская гаспадарка, прадукты харчавання, гандаль, транспарт | |
6. Аркадзь Добкін 56 гадоў (1960) Ньютаўн (Пенсільванія, ЗША) Саўладальнік, прэзідэнт і старшыня рады дырэктараў EPAM Systems Inc. Інтарэсы: IT | |
7. Дзмітрый Лабяк 48 гадоў (1968) Мінск Дырэктар ТАА Юрас Ойл, невыканаўчы дырэктар, член рады дырэктараў ПАТ Уралкалій Інтарэсы: хімія, гандаль | |
8. Аляксандр Шакуцін 57 гадоў (1959) Мінск старшыня рады дырэктараў ААТ Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу, старшыня рады дырэктараў ТАА Салея — кіруючая кампанія холдынгу, старшыня назіральнай рады ЗАТ Абсалютбанк Інтарэсы: машынабудаванне, ТЭК, інвестыцыі, фінансы, нерухомасць | |
9. Аляксей Алексін Мінск Дырэктар СЗАТ Энерга ойл Інтарэсы: ТЭК, фінансы, лагістыка, нерухомасць, прадукты харчавання | |
10. Іван Міхневіч 37 гадоў (1979) Нікасія (Кіпр) Генеральны дырэктар Synergy Horizon, член інвестыцыйнага камітэта SCSS Fund Management Інтарэсы: IT, ТЭК, інвестыцыі | |
11. Віталь Арбузаў 52 гады (1964) Мінск Старшыня рады дырэктараў Fenox Global Group, старшыня рады дырэктараў Fenox Venture Capital Інтарэсы: аўтакампаненты, аўтавытворчасць, інвестыцыі, рэтэйл | |
12. Валянцін Байко 46 гадоў (1970) Гродна старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СТАА Контэ Спа Інтарэсы: тэкстыль, нерухомасць, прадукты харчавання, сельская гаспадарка, рэтэйл, адпачынак і забавы | |
13. Дзмітрый Байко Гродна Намеснік генеральнага дырэктара СТАА Контэ Спа Інтарэсы: тэкстыль, нерухомасць, прадукты харчавання, сельская гаспадарка, рэтэйл, адпачынак і забавы | |
14. Валерый Шумскі 56 гадоў (1960) Масква (Расія), Мінск Старшыня рады дырэктараў Групы кампаній Юкола Інтарэсы: ТЭК, адпачынак і забавы | |
15. Мікалай Варабей Наваполацк Саўладальнік ТАА Інтэрсэрвіс, член назіральнай рады ЗАТ Абсалютбанк Інтарэсы: ТЭК, лагістыка, адпачынак і забавы, дрэваапрацоўка, нерухомасць, інвестыцыі | |
16. Мікалай Кацалапаў 37 гадоў (1979) Нікасія (Кіпр) Дырэктар па развіцці бізнэсу Wargaming Group Ltd. Інтарэсы: IT, фінансы, нерухомасць | |
17. Аляксандр Цэнцер 50 гадоў (1966) Мінск Старшыня праўлення Групы кампаній А-100 Інтарэсы: рэтэйл, ТЭК, нерухомасць, транспарт | |
18. Віктар Пятровіч Мінск Дырэктар ТАА Тытунь-інвест Інтарэсы: тытунь, рэтэйл, нерухомасць, адпачынак і забавы | |
19. Сяргей Літвін 50 гадоў (1966) Манака (Манака) Член назіральнай рады ТАА Еўрагандаль Інтарэсы: рэтэйл, гандаль, алкаголь, нерухомасць, прадукты харчавання, фінансы | |
20. Уладзімір Васілька 50 гадоў (1966) Манака (Манака) Член назіральнай рады ТАА Еўрагандаль Інтарэсы: рэтэйл, гандаль, алкаголь, нерухомасць, прадукты харчавання, фінансы |