У Гродне сёння адбываецца сем судоў

23.03.2017 / 10:55

У судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту супраць дэкрэта №3.

Судзяць Эдварда Дмухоўскага, Э. Курчэўскага, Валянціну Навумаву, Віталя Дзюка, Мікалая Саляніка, Васіля Корабава і магчыма Антона Вайцехава.

Іх вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У Навумавай дадаткова пратакол складзены і па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка міліцыі).