83-гадовы прафесар Мікола Савіцкі выйшаў на мітынг з патрабаваннем вызвалення палітвязняў ФОТАФАКТ

26.03.2017 / 13:34

26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы, сярод удзельнікаў акцыі супраць затрыманняў у Дзень Волі, быў заўважаны 83-гадовы прафесар-эканаміст Мікола Савіцкі. Спадар Мікола дваццаць гадоў загадваў кафедрай інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Ён, актывіст дэмакратычнага руху ад 1990-х, быў адным з першых, хто пачаў выкладаць па-беларуску свае дысцыпліны.

nn.by