У Мінску выратавальнікі даставалі галаву маленькага хлопчыка з гаршка

27.03.2017 / 16:56

26 сакавіка а 11:12 на «101» паступіла паведамленне, што ў кватэры па праспекце Ракасоўскага, 158 адбылося надзвычайнае здарэнне, паведамляе прэс-служба МНС. 

Выратавальнікі, калі з'явіліся на месца выкліку, пабачылі такую карціну: у дзіцяці, хлопчыка 2016 года нараджэння, на галаве засеў пластыкавы гаршчок і ніяк не здымаўся. Праз некалькі хвілін ратавальнікі вызвалілі малое з палону. Дзіця, на шчасце, не пацярпела.

Фота: mchs.gov.by