У Віцебску жанчына саскочыла з тэхнічнага паверха шматпавярховіка

28.03.2017 / 21:12

У Віцебску жанчына саскочыла з тэхнічнага паверха шматпавярховіка, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Трагедыя адбылася сёння каля 10-й раніцы ў адным з шматкватэрных дамоў па праспекце Будаўнікоў.

«У міліцыю патэлефанавала суседка і паведаміла, што жанчына мае намер выскачыць з акна. Супрацоўнікі прыехалі неадкладна, але было ўжо позна. Папярэдне выяўлена, што загінулая была ў прыгнечаным стане. Гэта жанчына 1980 года нараджэння. У яе засталіся муж і маленькае дзіця», — патлумачыла Вольга Шкуратава.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.