У мінскім метро з'явілася рэклама канцэрта Лявона Вольскага ФОТАФАКТ

31.03.2017 / 15:39

Рэклама канцэрта Лявона Вольскага з'явілася ў мінскім метро. Яе можна пабачыць на станцыі метро «Кастрычніцкая». 

Сам канцэрт адбудзецца 8 мая ў віленскім клубе Vakaris Vilnius. Арганізатары абяцаюць, што 50 чалавек, якія адсядзелі 10 і больш сутак за Дзень Волі, змогуць трапіць на канцэрт бясплатна.