Сябра сям'і назваў прычынай смерці Еўтушэнкі рак у незваротнай форме

02.04.2017 / 07:46

Прычынай смерці расійскага пісьменніка Яўгена Еўтушэнкі стаў дыягнаставаны ў яго раней рак. Пра гэта распавёў сябра сям'і паэта Міхаіл Маргуліс.

Па словах Маргуліса, захворванне ў Еўтушэнкі было выяўлена «ў незваротнай форме». «Пасля вывучэння аналізаў дактары давалі яму тры месяцы жыцця», — распавёў ён. Тым не менш, з моманту выяўлення раку, паэт пражыў менш за месяц.

Сын паэта Яўген у інтэрв'ю Associated Press паведаміў, што ўпершыню рак у яго бацькі быў дыягнаставаны каля шасці гадоў таму. Тады яму выдалілі частку ныркі, але нядаўна хвароба зноў вярнулася.