Затрыманы другі падазраваны па справе аб тэракце ў Стакгольме

09.04.2017 / 16:29

Пракуратура Швецыі абвясціла аб затрыманні другога падазраванага па справе аб тэракце ў Стакгольме.

Падазраваны, імя якога пакуль не называецца, быў затрыманы раніцай у нядзелю і змешчаны ў тую ж турму ў Стакгольме, дзе ўтрымліваецца кіроўца грузавіка, што наўмысна здзейсніў наезд на мінакоў 7 красавіка.