13 красавіка — велікодная аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава

«Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18:00.

12.04.2017 / 14:54

Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павал Татарнікаў прадставяць сваю кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Кніга адрасавана кожнай беларускай сям’і. Прэзентацыя пройдзе ў фармаце сустрэчы, дзе кожны жадаючы зможа задаць сваё пытанне аўтарам.