Стала вядома, калі Лукашэнка паляціць у Кітай

18.04.2017 / 12:04

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай плануецца ў маі.

Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.

Падчас візіту прэзідэнта Беларусі ў Кітай ў 2016 годзе падпісана сумесная дэкларацыя аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

«Цяпер важна падцягнуць і эканамічныя адносіны да такога высокага ўзроўню супрацоўніцтва, таму прапануем абмеркаваць шэраг пытанняў эканамічнай накіраванасці, — адзначыў Андрэй Кабякоў. — Для нас гэта асабліва важна напярэдадні візіту ў Кітай прэзідэнта Беларусі ў маі 2017 года».