Мужчына з рэўнасці збіў да смерці жонку ў Мінскім раёне

19.04.2017 / 09:55

Трагедыя адбылася ў вёсцы Ураджайная Мінскага раёна 17 красавіка каля 21.00.

Мужчына ў сварцы збіў жонку 1983 года нараджэння. Жанчына памерла, паведамляе сайт беларускай міліцыі.

Па папярэднім заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад траўмы галавы і цела. Падазраваны затрыманы.