Студэнтаў адпраўляюць прыбіраць у Ветку перад прыездам Лукашэнкі

20.04.2017 / 08:24

«У Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога 20 красавіка частку студэнтаў здымаюць з заняткаў, каб адвезці ў Ветку, дзе іх сіламі будуць праведзены работы па ўборцы і парадкаванні тэрыторыі перад магчымым візітам кіраўніка краіны», — паведамілі «Нашай Ніве» чытачы з Гомеля.