Лукашэнка выступіў са зваротам да народа і парламента

21.04.2017 / 10:17

Кіраўнік Беларусі 21 красавіка робіць штогадовы зварот да народа і парламента. У Авальнай зале парламента прысутнічае 109 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 56 членаў Савета Рэспублікі. Лукашэнка спазніўся на 4 хвіліны.

Яго ў самым пачатку прадставіў спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

«Усе мы сведкі таго, як сучасны свет імкліва змяняецца. На жаль, не ў бок стабільнасці і бяспекі», — менавіта з гэтага пачаў свой выступ кіраўнік краіны. Кажа, што асобныя дзяржавы «хочуць пагуляць мускуламі».

Лукашэнка лічыць, што свет зноў падзеліцца па блокавым прынцыпе. «Хто б падумаў, што асобныя тэрыторыі дзяржаваў будуць кантраляваць тэрарысты».

Раней Лукашэнка пачынаў з пытанняў эканомікі, а не бяспекі.

Зміцер Панкавец