Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць з 1 мая
26.04.2017 / 21:12
Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, на 5 капеек стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Pall Mall і цыгарэты Rothmans.
З прадукцыі ТАА «Тытунь-Інвест» на 3 капейкі стануць даражэйшыя цыгарэты LD і некаторыя віды Monte Carlo і Camel. Цыгарэты Camel Compact Activate Yellow подаражэюць на 5 капеек, а Camel Black патаннеюць на 12 капеек (з 1 красавіка гэтыя цыгарэты выраслі ў цане на 20 капеек). Узнімуцца цэны на Winston Blue&Green.
Сярод імпартных цыгарэт на 5 капеек узнімуцца цэны на Rothmans Demi Blue і Rothmans Demi Silver.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.