Людзей эвакуявалі з плошчы каля Луўра праз пагрозу бяспецы

У Парыжы эвакуявалі людзей з плошчы каля Луўра праз пагрозу бяспецы. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на штаб кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эманюэля Макрона.

07.05.2017 / 16:52

Эманюэль Макрон. Фота nbcnews.com

Прэс-сакратарка яго кампаніі патлумачыла, што паплечнікі Макрона збіраліся святкаваць на гэтай плошчы сваю перамогу. Прадстаўнік не стала ўдакладняць, што менавіта выклікала пагрозу бяспецы, але сказала, што загад аб эвакуацыі аддалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У Францыі 7 мая праходзіць другі этап прэзідэнцкіх выбараў. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 9.00 па мінскім часе. Па ўсёй краіне ўзмоцненыя меры бяспекі, задзейнічаны 50 тысяч праваахоўнікаў.

nn.by