У Брэсце з акна 7-га паверха выпаў сямігадовы хлопчык

10.05.2017 / 06:37

Увечары 9 мая з сёмага паверха шматпавярхоўкі па вуліцы Кастрычніцкай Рэвалюцыі ў Брэсце выпаў сямігадовы хлопчык. 

Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў, што маці хлопчыка ў гэты час знаходзілася на працы. З бацькам яна разведзеная. Дзіця знаходзілася адно. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Пацярпелы атрымаў пераломы, але застаўся жывы і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.