Башар Асад у Дзень перамогі даў інтэрв'ю АНТ: «Беларусы, не саступайце новай заходняй акупацыі!»

10.05.2017 / 06:57

Прэзідэнт Сырыі Башар Асад у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заклікаў беларусаў не саступаць новаму сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі.

sputnik

На думку Асада, Беларусь перажывае нешта падобна на тое, што ў Сырыі доўжыцца дзесяцігодзьдзе.

«Вы, фактычна, знаходзіцеся ў блякадзе, ёсьць спробы дэманізаваць вобраз прэзыдэнта Лукашэнкі, гэтак жа, як Захад спрабуе гэта зрабіць і з прэзыдэнтам Пуціным, паколькі яны не прагінаюцца перад Захадам.

Вашы папярэднія пакаленьні не схілілі галовы перад Гітлерам, і цяперашнім пакаленьням ня варта саступаць новаму сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі», — заявіў Башар Асад.

Па зьвестках міжнародных арганізацый, прынамсі чвэрць мільёна чалавек загінулі ў ходзе пяцігадовага канфлікту ў Сырыі, мільёны мясцовых жыхароў сталі ўцекачамі, пакінуўшы свае дамы ў зоне баявых дзеяньняў.