Аляксандр Рыбак зрабіў кавер на песню Джамалы «1944»

11.05.2017 / 10:22

Кадр з відэа

Нарвежскі музыка беларускага паходжання Аляксандр Рыбак выканаў у Маскве інструментальны кавер на песню Джамалы »1944». Такім чынам перасякліся пераможцы «Еўрабачання» 2009-га і 2016-га года. 

Сама Джамала ў фэйсбуку пазітыўна адрэагавала на кавер Рыбака. Яна напісала яму словы падзякі.