Меркель адказала на словы Лё Пен аб кіраванні Францыяй
15.05.2017 / 15:31
Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што яна - апошняя асоба, якая будзе казаць, што варта рабіць Францыі, перадае Reuters.
«Я — апошняя, хто будзе казаць Францыі, што яна павінна ці не павінна рабіць», - сказала Меркель.
Такім чынам яна адказала на словы экс-кандыдата ў прэзідэнты Францыі, лідара партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пен. Тая ў ходзе фінальных тэледэбатаў, якія прайшлі 3 мая, заявіла: «Я вам скажу, як усё будзе далей, спадар Макрон. У любым выпадку Францыяй будзе кіраваць жанчына: гэта буду альбо я, альбо спадарыня Меркель».
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»