106-гадовая індыйская бабуля вядзе кулінарны «блог» на YouTube

20.05.2017 / 20:34

Бабуля з Індыі стала сенсацыяй YouTube пасля таго, як праўнук пачаў выкладаць яе кулінарныя відэа.

Іх канал Country Foods ўжо мае больш за 350 000 падпісчыкаў.

Мастанамма кажа, што ёй 106 гадоў. Яна рыхтуе традыцыйныя індыйскія стравы пасярод поля. Самы вядомы яе рэцэпт — курыца ў кавуне.