Перапынкі паміж заняткамі ў школах скароцяцца на 10 хвілін

25.05.2017 / 14:01

Перапынкі паміж заняткамі ў беларускіх школах скароцяцца. Перапынкі ў першую змену агулам паменшацца на 10 хвілін.

Калі школа працуе ў дзве змены, то ўcяго на 25 хвілін.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што гэта не прывядзе да пагаршэння стану дзяцей.