Шуневіч: катаюся на веласіпедзе, займаюся рукапашным боем, люблю баскетбол

27.05.2017 / 23:14

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч расказаў, што рабіць, каб трымаць сябе ў форме. Ён падзяліўся парадамі падчас спартыўнага свята міліцыі.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што для падтрымання добрай фізічнай формы асабіста ён выкарыстоўвае любы зручны момант: ездзіць на веласіпедзе, займаецца рукапашным боем, любіць гульнявыя віды спорту, напрыклад, баскетбол.