Масавае шэсце вернікаў у Мінску ФОТАФАКТ

28.05.2017 / 14:21

Фота Радыё Свабода

У Мінску 28 мая адбылося масавае вулічнае шэсце, арганiзаванае Каталiцкiм касцёлам. Яно было прымеркаванае да шанаванага касцёлам свята Цела i крывi Хрыста. Шэсьце працягвалася каля пяці гадзін. Удзельнікі прайшлі ад касцёла св. Роха на Залатой горцы праспектам Незалежнасці. Скончылася шэсце каля архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.