Дэдалярызацыя працягваецца: «Белавія» будзе прадаваць білеты толькі за рублі

31.05.2017 / 12:03

Авіякампанія «Белавія» паведаміла кліентам, што ад 1 чэрвеня продаж білетаў будзе ажыццяўляцца толькі ў беларускіх рублях.

Змены датычацца наведвальнікаў сайта з Беларусі, а таксама ўладальнікаў беларускіх банкаўскіх картак.

Рэформа тлумачыцца адпаведным рашэннем Нацбанка.

БЮ