У Мінску прайшоў першы за тры тыдні дождж

31.05.2017 / 15:15

А 15-й гадзіне на Мінск з захаду наляцела залева.

Варта адзначыць, што гэта ці не першыя ападкі за тры тыдні. У першай дэкадзе мая наогул ішоў снег.

Сіноптыкі прагназуюць, што да 21 гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

1 чэрвеня ў Мінску прагназуюць ападкі і паніжэнне тэмпературы да 14—16 градусаў