Трэйлер «Забойства ва Усходнім экспрэсе». Джоні Дэп, Пенелопа Крус і Кэнэт Брана ў новай экранізацыі Агаты Крысці ВІДЭА

02.06.2017 / 11:45

Студыя 20th Century Fox апублікавала трэйлер «Забойства ва Усходнім экспрэсе» — экранізацыі класічнага рамана Агаты Крысці.

Фільм раскажа пра сышчыка Пуаро, расследуе забойства ў цягніку «Усходні экспрэс», які следуе са Стамбула ў Парыж. Пад падазрэнне трапіла трынаццаць пасажыраў цягніка, і Пуаро трэба як мага хутчэй раскрыць злачынства.

Галоўныя ролі ў карціне выканалі Джоні Дэп, Пенелопа Крус, Мішэль Пфайфер, Кэнэт Брана (сыграў Пуаро), Уільям Дэфо і Джудзі Дэнч. Рэжысёр - Кэнэт Брана.

«Забойства ва Усходнім экспрэсе» выйдзе 9 лістапада 2017 года.

Фільм Брана — другая экранізацыя рамана Агаты Крысці. У 1974 годзе выйшла «Забойства ва Усходнім экспрэсе» рэжысёра Сідні Люмета.