Аляксандр Хацкевіч узначаліў кіеўскае «Дынама»

02.06.2017 / 15:29

Фота Сяргея Гудзіліна

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч прызначаны галоўным трэнерам кіеўскага «Дынама». Кантракт падпісаны на 2 гады, паведамляе Tribuna.com.

Хацкевіч за кіеўскае «Дынама» правёў 135 матчаў, забіў 26 галоў. Са снежня 2014 па снежань 2016 года ён узначальваў нацыянальную зборную Беларусі.

У мінулым чэмпіянаце Украіны «Дынама» заняла 2-е месца і стартуе ў Лізе чэмпіёнаў з 3-га кваліфікацыйнага раўнду.