Adobe стварыла бясплатны дадатак для сканавання дакументаў

Дадатак Adobe Scan працуе на iOS і Android, ён прызначаны для стварэння якасных лічбавых копій дакументаў: візітовак, чэкаў, дагавораў. Пра гэта паведамляе dev.by са спасылкай на VentureBeat.

02.06.2017 / 21:42

Фота Adobe

Ключавое адрозненне і перавага Adobe Scan ад іншых падобных дадаткаў — у інтэграцыі з хмарным сховішчам Adobe Document Cloud. Акрамя гэтага, дадатак аўтаматычна распазнае сімвалы ў згенераваным pdf-файле, што дае карыстальніку магчымасць капіяваць тэкст для выкарыстання ў іншых праграмах.

«Мы хацелі зрабіць стварэнне лічбавага дакумента такім жа простым, як працу са звыклым сканерам або арыгіналам дакумента», — сказаў галоўны прадуктовы менеджар Document Cloud Ахіл Чу.

nn.by