Навукоўцы: Зямля паступова аддаляецца ад Сонца

04.06.2017 / 23:32

Навукоўцы выявілі, што наша планета паступова «губляе сувязь» з Сонцам. Гэта выяўляецца ў яе плыўным аддаленні ад нябеснага свяціла.

На думку спецыялістаў, менавіта павелічэннем адлегласці паміж Зямлёй і Сонцам можна растлумачыць катаклізмы і анамаліі надвор'я, якія пачасціліся апошнім часам.

Праўда, з 2009 года наша планета аддалілася ад Сонца ўсяго на 15 см, што, па касмічных мерках, нікчэмная адлегласць. Аднак навукоўцы мяркуюць, што працэс можа паскорыцца і тады, праз некалькі мільёнаў гадоў, мы станем не трэцяй планетай ад Сонца, а, хутчэй, суседкай Марса.