Нігерыец патануў у Полацкім раёне

05.06.2017 / 16:06

Следчыя Полацкага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку па факце смерці грамадзяніна Нігерыі.

Устаноўлена, што 2 чэрвеня прыблізна ў 21.00 24-гадовы слухач падрыхтоўчага аддзялення Полацкага дзяржуніверсітэта купаўся ў возеры Люхава і патануў.

Труп быў знойдзены з вады ратавальнікамі на наступны дзень.

Агледжана месца здарэння, апытваюцца сведкі.