На праспекце Незалежнасці ў Мінску загарэўся аўтамабіль ФОТА

06.06.2017 / 22:18

Легкавая машына загарэлася ў цэнтры горада ўвечары 6 чэрвеня, перадаюць «Мінск-Навіны».

фота Сяргея Шэлега

Узгаранне адбылося ў раёне маторнага адсека аўтамабіля «Мерседэс-Бенц». Легкавік стаў у крайняй левай паласе на ўчастку пр. Незалежнасці паміж пл. Перамогі і вул. Казлова.

На месца здарэння аператыўна прыбылі машыны МНС, узгаранне было ліквідаванае. Каб пашкоджаны аўтамабіль не перашкаджаў руху па цэнтральнай магістралі сталіцы, яго адцягнулі з праезнай часткі.