Больш за тысячу ўкраінцаў ужо заехалі ў Еўрасаюз без віз

11.06.2017 / 18:32

Апоўначы ўступіла ў сілу рашэнне Рады Еўрапейскага Саюза аб увядзенні бязвізавага рэжыму для кароткатэрміновых паездак грамадзян Украіны ў 30 краін Еўрасаюза і Шэнгенскай зоны.

Па стане на 15.00 ўжо больш за 1,1 тыс. украінцаў перасеклі мяжу з краінамі Еўрапейскага Саюза без віз.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Дзяржпагранслужбу Украіны, большасць грамадзян для падарожжа выкарыстоўвалі аўтамабільныя пункты пропуску (69%), а іншыя (31%) аддалі перавагу паветранаму руху.

nn.by