Супраць Сяргея Кулініча спынілі справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў

12.06.2017 / 15:41

Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны пераслед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Трэцяга красавіка паплечнік Мікалая Статкевіча і ягоны намеснік у кіраўніцтве партыяй «Народная грамада» Сяргей Кулініч выйшаў на волю з СІЗА.

Паводле Мікалая Статкевіча, у кватэры Сяргея Кулініча ён хаваўся напярэдадні Дня Волі.

Раней паведамленні аб спыненні аналагічнай справы атрымалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Раман Васільеў.