У Кіеве прайшоў Марш роўнасці ФОТА

18.06.2017 / 14:39

У Кіеве прайшоў Марш роўнасці. У ім узялі ўдзел сотні людзей. Яго мэтай было нагадаць грамадству аб роўных правах людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй.

Марш прайшоў пад узмоцненай аховай паліцыі, бо правыя нацыяналісты пагражалі сарваць яго. Байцоў было амаль столькі ж, як удзельнікаў. У выніку марш скончыўся без значных інцыдэнтаў, паведамляюць украінскія СМІ.

Удзельнікаў суправадзілі да станцыі метро, адкуль яны раз'ехаліся.

nn.by