У Беларусі пачаўся сезон серабрыстых аблокаў ФОТЫ

Пра магчымасць назірання гэтай неверагоднай з'явы паведаміў наш чытач Руслан Завадзіч. 

20.06.2017 / 14:56

«Акрамя белых начэй, якія ў нас надыходзяць у чэрвені, сёння неба парадавала такім вось відовішчам», — адзначае ён.

Паводле звестак з Вікіпедыі, серабрыстыя аблокі — параўнальна рэдкая атмасферная з'ява, гэта вельмі разрэджаныя аблокі, якія ўзнікаюць у мезасферы пад мезапаўзай (на вышыні 76-85 км над паверхняй Зямлі) і бачныя ў глыбокім змярканні. Назіраюцца ў летнія месяцы ў нашых шыротах. Удалося даказаць, што аналагічныя з'явы маюць месца і на іншых планетах, у прыватнасці, на Марсе.

Руслан падзяліўся сваімі фотаздымкамі, зробленымі ў сталічным мікрараёне Дамброўка (камера накіраваная на поўнач). 

Фота, зробленае апоўначы.

Фота, зробленае праз гадзіну пасля апоўначы