Сейм Літвы заклікаў суседзяў па ЕС не прапускаць электраэнергію з небяспечных АЭС

23.06.2017 / 12:35

Літоўскі парламент заклікаў Эстонію, Латвію і Польшчу не прапускаць да сябе электраэнергію з небяспечных ядзерных электрастанцый.

AFP

У чацвер Сейм 74-ю галасамі прыняў адпаведную рэзалюцыю. У ёй таксама гаворыцца, што недастатковая энергетычная бяспека з'яўляецца істотным фактарам, які ўтрымлівае дзяржавы Балтыі і Еўропу ў сферы ўплыву Расіі.

На мінулым тыдні парламентарыі Літвы ў прававым акце паказалі, што атамная электрастанцыя ў беларускім Астраўцы з'яўляецца небяспечнай і стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, яе навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.