У Ружанах першыя рэстаўрацыйныя працы

Пакуль прадугледжваецца толькі рэканструкцыя цэнтральнай, фасаднай часткі комплексу.

20.08.2008 / 12:01

Велічныя руіны пануюць над мястэчкам Ружаны

На пляцоўцы былога палацу Сапегаў у Ружанах распачаліся археалягічныя дасьледаваньні. Яны складаюць частку праекту рэканструкцыі велічнага помніка. Праўда, задума прадугледжвае пакуль толькі рэканструкцыю цэнтральнай, фасаднай часткі комплексу. Каля брамы зьявіліся рыштаваньні, працы выконваюць спэцыялісты прадпрыемства «Берасьцерэстаўрацыя».