Ад сёння і па 2 ліпеня на праспекце Машэрава — трэніроўкі моладзевага шэсця

27.06.2017 / 07:25

Фота Сяргея Гудзіліна

У дзённы час з 27 чэрвеня па 2 ліпеня будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Прычына — рэпетыцыі маладзёжнага шэсця ў рамках параду.

Абмежаванні будуць дзейнічаць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня з 13.30 да 17.00.

Так рух аўтобусаў маршрутаў № 29, 44, 136, 1051-ТК, 1112-ТК будзе арганізаваны па праспекце Машэрава, вуліцы Багдановіча, праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках (з выкананнем на змененым участку для маршрутаў № 29, 44, 136 пунктаў прыпынку «ст.м. Няміга», «Палац спорту»).