У Берліне сутыкнуліся два трамваі, пацярпелі 27 чалавек

29.06.2017 / 18:38

У сталіцы Германіі адбылося сутыкненне двух трамваяў, пацярпелі 27 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ў берлінскім раёне Прэнцлаўэр-Берг. У выніку сутыкнення адзін з трамваяў сышоў з рэек. Прычыны пакуль не ўстаноўлены.

На месцы аварыі працуюць экстранныя службы.