На пажары ў Докшыцкім раёне людзі выратавалі адзінокую 87-гадовую бабулю ФОТА

30.06.2017 / 20:52

Паведамленне пра пажар у вёсцы Круляўшчызна Докшыцкага раёна паступіла на світанку 29 чэрвеня, а 04:54, паведамілі ў МНС.

Калі прыбылі падраздзяленні МНС, у доме назіралася задымленне, гарэла пасцель.

Гаспадыня 1930 года нараджэння знаходзілася ўнутры. Пенсіянерку вывелі з дома два машыністы лакаматыўнага дэпо. Мужчыны ішлі на працу, убачыўшы задымленне, праніклі ўнутр праз акно, убачылі на ложку бабулю і выратавалі яе. Яна не пацярпела. Згарэлі канапа і пасцель.

Папярэдне, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне гаспадыні з агнём.

nn.by