У Еўрапарламенце развіталіся з Гельмутам Колем — чалавекам, які аб'яднаў Германію ФОТАФАКТ

01.07.2017 / 16:15

Reuters.com

1 ліпеня ў будынку Еўрапейскага парламента ў Страсбургу прайшла цырымонія развітання з Гельмутам Колем — былым канцлерам Нямеччыны, які памёр 16 чэрвеня. Менавіта пры ім адбылося аб'яднанне ФРГ і ГДР у адну краіну. Развітацца з палітыкам прыехалі дзяржаўныя дзеячы з усяго свету: цяперашні канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаніягу, былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і іншыя.

Прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў каля труны Коля, Reuters.com

Reuters

EPA

AP

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»