Мінскае «Дынама» выйшла ў наступны раўнд Лігі Еўропы

06.07.2017 / 22:47

«Дынама» ў двух матчах выйграла ў «Рунавіка» з Фарэрскіх выспаў (2:1, 2:0) і выйшла ў 2-гі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы. 

Супернікам дынамаўцаў зараз будзе македонскі «Работнічкі». Гульні — 13 і 20 ліпеня.

Нагадаем, што сёння салігорскі «Шахцёр» прайграў літоўскай «Судуве» і выбыў з турніру.