Трамп: Адмены санкцый супраць Расіі не будзе да вырашэння канфліктаў ва Украіне і Сірыі

09.07.2017 / 19:04

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным пытанне санкцый не абмяркоўвалася, але ніякіх зменаў не будзе, пакуль пытанне Украіны і Сірыі не будзе вырашана.

Пра гэта 9 ліпеня Трамп напісаў у сваім твітары.

Sanctions were not discussed at my meeting with President Putin. Nothing will be done until the Ukrainian & Syrian problems are solved!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 9 июля 2017 г.

Разам з тым Трамп адзначыў, што лідары «дамовіліся аб спыненні агню ў частцы Сірыі, што выратуе жыцці людзей».

«Прыйшоў час рухацца наперад у канструктыўнай працы з Расіяй!» — заявіў Трамп.