Уімблдон выйграла іспанка Гарбінье Мугуруса

15.07.2017 / 20:38

Іспанская тэнісістка Гарбінье Мугуруса выйграла Уімблдонскі турнір, абыграўшы ў фінале амерыканку Вінус Уільямс — 7-5, 6-0, паведамляе ВВС.

Getty

За пару гадзін да матчу Гарбінье сказала, што, выходзячы на корт, не будзе глядзець туды, дзе стаіць галоўны трафей турніру, а пастараецца проста згуляць яшчэ адзін матч.

Напярэдадні большасць спецыялістаў прадказвалі, што гледачоў амаль напэўна чакае трохсетавы матч.

У 37-гадовай Вінус засталося не так ужо шмат шанцаў выйграць яшчэ адзін тытул, яна добра правяла турнір і, вядома ж, хацела завяршыць яго на пераможнай ноце.

Але 23-гадовая Гарбинье, якая прайграла за ўвесь турнір усяго адзін сэт, знаходзіцца на піку формы, так што амерыканцы ў фінале сустрэлася грозная суперніца.

Гэта другая перамога Мугурусы на турнірах Вялікага шлема. У 2016 годзе яна выйграла Адкрыты чэмпіянат Францыі.

nn.by