Мінздароўя пракаментавала шпіталізацыю Дэйва Гаана

17.07.2017 / 21:17

Беларускія медыкі аказваюць усю неабходную дапамогу вакалісту гурта Depeche Mode, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

«Удзельнік гурта сапраўды знаходзіцца ў адной з бальніц Мінска. Беларускія медыкі аказваюць яму дапамогу ў поўным аб'ёме», - сказала Юлія Барадун.

Іншых падрабязнасцей не паведамляецца, паколькі звесткі пра здароўе саліста Depeche Mode з'яўляюцца інфармацыяй асабістага характару.

Канцэрт Depeche Mode у Мінску адмянілі ў апошні момант: Дэйв Гаан шпіталізаваны