Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 22 ліпеня

18.07.2017 / 16:44

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі сеткі захоўвання даных апаратна-праграмнага комплексу, паведамляецца на сайце арганізацыі.

У гэты прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання, банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.