У Турцыі адкапалі смайлік узростам амаль 4 тысячы гадоў ФОТА
18.07.2017 / 19:31
Падчас раскопак на поўдні Турцыі быў знойдзены, магчыма, самы старажытны смайлік, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на «Анадалу».
Тут і ніжэй фота: hurriyetdailynews.com
Падчас раскопак у горадзе Каркамыш быў знойдзены збан, на якім археолагі заўважылі сімвал, падобны да сучаснага смайліка.
Кіраўнік турэцка-італьянскай групы археолагаў Мікола Маркеці адзначыў, што спецыялісты зрабілі адну з самых цікавых знаходак у гэтым сезоне, выявіўшы гэтак старажытны смайлік. Пры гэтым ён заўважыў, што археолагам невядома, з якой мэтай майстар нанёс такі знак на збан. Згодна са здагадкамі навукоўцаў, збан быў зроблены ў 1700 годзе да нашай эры.
Знаходка будзе перададзеная ў Археалагічны музей Газіянтэпа.
У ваколіцах старажытнага горада Каркамыш раскопкі вядуцца ўжо сем гадоў. Спонсарамі выступаюць Міністэрства культуры і турызму Турцыі, а таксама МЗС Італіі.