Неймар пераходзіць у ПСЖ
22.07.2017 / 15:16
Неймар узгадніў кантракт з клубам «Пары Сен-Жэрмен», паведамляе Goal.com. Паводле інфармацыі выдання, пагадненне бразільскага форварда з французскім клубам будзе разлічана на пяць гадоў. Заробак 25-гадовага форварда складзе €30 млн за сезон пасля выліку падаткаў. З іх 15% будзе пералічвацца на рахунак бацькі футбаліста Неймара да Сілвы.
Таксама «ПСЖ» гатовы заплаціць аднаму з лідэраў «Барселоны» падпісны бонус памерам €40 млн. Неймар будзе атрымліваць адлічэнні ад абароту некалькіх гасцініц, якія належаць уладальнікам французскага клуба. Для паездак у Бразілію нападаючы зможа карыстацца прыватным самалётам, які прадаставіць «Пары Сен-Жэрмен».
Раней Sport.es паведамляў, што «ПСЖ» мае намер аформіць трансфер Неймара да серады. Французы плануюць актываваць опцыю выкупу футбаліста за € 222 млн, прапісаную ў яго кантракце з «Барселонай».