У Белавежскай пушчы знішчылі нелегальны перасоўны бровар ФОТА

26.07.2017 / 22:35

У Белавежскай пушчы праваахоўнікі выявілі перасоўны самагонны завод, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама. Участковыя інспектары Пружанскага і Свіслацкага РАУС ўвечары 24 ліпеня затрымалі ў лесе жыхара вёскі Новы Двор 1970 года нараджэння. Ён працуе ў Навадворскім лясніцтве, а паралельна наладзіў у лесе вытворчасць самагонкі.

Для гэтых патрэб вясковец прыстасаваў грузавы аўтамабіль з высокімі бартамі. Калі барты падняць, нават не заўважыш, што ў кузаве «газона» — цэлае нелегальнае прадпрыемства. 

Апроч самога апарату ў рукі ўчастковых трапілі ёмістасці з 300 л брагі і 60 л самагонкі. Праводзіцца праверка, прадукцыя знішчаная.