Беларуса ўзялі ў закладнікі за нежаданне жаніцца

Непаразуменне адбылося ў адной са спякотных краін, паведамляе беларускае МЗС.

28.07.2017 / 14:31

Пасля адмовы браць у жонкі мясцовую дзяўчыну яе ўзброеныя сваякі ўзялі беларуса ў закладнікі.

Малады чалавек змог незаўважна адправіць смс беларускай дыпмісіі гэтай краіны і паведаміць дакладны адрас месца, дзе яго ўтрымліваюць, план памяшкання, колькасць узброеных людзей і іх месцазнаходжанне ў будынку.

Мясцовая паліцыя правяла спецаперацыю і вызваліла беларуса.

Беларускае МЗС раіць быць больш акуратнымі з абяцаннямі жаніцца ў замежных краінах.

nn.by